ЦЕРЕМОНИЯ ЧЕВСТВОВАНИЯ МЕДАЛИСТОВ II ЗИМНИХ МЕЖДУНАРОДНЫХ СПОРТИВНЫХ ИГР "ДЕТИ АЗИИ"
👏 Сёння ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання медалістаў ІІ зімовых Міжнародных спартыўных Гульняў «Дзеці Азіі», якія з 23 лютага па 5 сакавіка прайшлі ў Кемераўскай вобласці – Кузбасе.
🏃♂️ У Зале алімпійскай славы сабраліся найлепшыя і самыя перспектыўныя атлеты, якія ўжо ў хуткім часе могуць папоўніць галоўныя каманды па відах спорту.
🥉 Нагадаем, што бронзавы медаль у адзіночным фігурным катанні на II зімовых Міжнародных спартыўных Гульнях «Дзеці Азіі» заваяваў Васіль Барахоўскі. Сёння спартсмена, а таксама яго настаўнікаў – трэнераў-выкладчыкаў ДЮСШ №2 г. Пружаны Вольгу Уважаную, Юрыя Цішкова, а таксама харэографа Таццяну Хадаровіч ушаноўвалі ў НАК. Узнагароды ўручыў яго Прэзідэнт Віктар Лукашэнка.
💐 Усяго беларуская каманда на Гульнях «Дзеці Азіі» выйграла 1 залатую, 5 сярэбраных і 5 бронзавых узнагарод.